Беларуская граматыка (1934)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Правапіс беларускай мовы» (1934) — нарматыўныя (1934—1958) правапіс і граматыка беларускай мовы, выдадзеныя ў 1934 годзе ў Менску асобнай кнігай 100 тыс. тыражом пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча для рэформавання беларускай граматыкі (1933)
Правапіс уключаў шэраг палажэнняў забароненага праекту рэформы Правапіснай камісіі Некрашэвіча (1930), але дадаткова ўтрымліваў і змяненні ў граматыцы[1].
Быў узмоцнены марфалагічны прынцып будовы граматыкі, у параўнанні з граматыкай Тарашкевіча (1918). Шэраг правілаў быў спрошчаны і ўпарадкаваны.
Правапіс слоў замежнага паходжання быў прыведзены ў большую адпаведнасць з правіламі беларускай фанетыкі, але прынцып акання, хоць і пашыраны, быў вельмі абмежавана распаўсюджаны на «э»/«е». Дадаткова былі ўведзены палітычна матываваныя выняткі (г.зв. «словы інтэрнацыянальнага рэвалюцыйнага паходжання», напр., комуніст, большэвік і пад.)