Брэтонская мова
кельцкая мова ў Брэтані, Францыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэтонская мова (саманазва Brezhoneg) адносіцца да кельцкай групы індаеўрапейскай сям’і моў, вельмі блізкая да валійскай і асабліва да корнскай, роднасная мёртвай гальскай. Распаўсюджана на паўночным захадзе Францыі ў Брэтані, у асноўным у дэпартаменце Фіністэр (Penn ar Bed) і на захадзе дэпартаментаў Кот-д’Армор (Aodoù-an-Arvor) і Марбіян (Mor-bihan).
Брэтонская мова | |
---|---|
Саманазва | Brezhoneg |
Краіны | Францыя |
Рэгіёны | Брэтань |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Ofis Publik ar Brezhoneg[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 270 000 (INSEE, 1999)[1] |
Статус | сур’ёзная пагроза[d][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бре 120 |
ISO 639-1 | br |
ISO 639-2 | bre |
ISO 639-3 | bre |
WALS | bre |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 336 |
Ethnologue | bre |
Linguasphere | 50-ABB-b |
ELCat | 1228 |
IETF | br |
Glottolog | bret1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Брэтонская мова праз асаблівасць месцазнаходжання носьбітаў адрозніваецца ад іншых кельцкіх моцным адстратам французскай мовы, што выяўляецца і ў фанетыцы, і ў граматыцы.
У перыяд ад 1950-х гг. адбылося значнае зніжэнне колькасці носьбітаў мовы — ад больш чым за мільён чалавек да прыкладна 200 тыс., пры гэтым большасць (61 %) носьбітаў складаюць людзі старэйшыя за 60 гадоў, што дало падставу да ўключэння яе ў катэгорыю моў на мяжы знікнення паводле «Атласу моў, што знаходзяцца ў небяспецы» ЮНЕСКА. Між тым, у часе 2006—2012 гг. на 33 % вырасла колькасць дзяцей, якія наведваюць двухмоўныя класы.