Біятэхналогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біятэхналогія - інтэграцыя прыродазнаўчых і інжынерных навук, якая дазваляе найбольш поўна рэалізаваць магчымасці жывых арганізмаў для стварэння і мадыфікацыі прадуктаў ці працэсаў рознага прызначэння. Часцей за ўсё прымяняецца ў медыцыне, харчовай прамысловасці, а таксама для рашэння праблем у галіне энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя.
У апошнія дзесяцігоддзі біялогія бурна развіваецца і стварае новыя навуковыя кірункі. Новы комплексны кірунак — фізіка-хімічная біялогія, якая ўключае ў сябе біяхімію, біяфізіку, малекулярную біялогію і генетыку, біяарганічную хімію і некаторыя іншыя дысцыпліны, — не толькі дапамагае вырашаць задачы, якія даўно ставіла перад біялогіяй вытворча-тэхнічная практыка, але і намячае шляхі прынцыпова новай біялагічнай вытворчасці.
У Беларусі біятехналогіі распрацоўваюцца ў шэрагу ўстаноў, сярод якіх:
- Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук
- Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук
- Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук
- Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя.
Вытворчыя прадпрыемствы аб'яднаныя ў Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі (канцэрн «Белбіяфарм»).