Вышгарад (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышгарад, або То́ампеа (эст.: Toompea, ням.: Domberg, шведск.: Domberget — «кафедральны ўзгорак») — вапняковы пагорак у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Гэта працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклоры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго смуткуючай жонкай.
Гісторыя Тоампеа цесна звязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоампеа[2].
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Гэтая вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі[3].