Вэстмінстэр (бора Лондана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэ́стмінстэр (англ.: City of Westminster, [ˈwɛs(t)mɪn(t)stə]ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», адзін з гістарычных раёнаў Вялікага Лондана, які ўтварае заходнюю частку цэнтра горада.
Вэстмінстэр | |||
---|---|---|---|
City of Westminster | |||
|
|||
Краіна | Вялікабрытанія | ||
Статус | Самакіравальны раён, сіці | ||
Уваходзіць у | Вялікі Лондан | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Вэстмінстэр | ||
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1965 | ||
Насельніцтва (2011) |
219 600[1] (72-е месца) | ||
Шчыльнасць | 10 000 чал./км² | ||
Плошча |
21,48[2] (318-е месца) |
||
Часавы пояс |
UTC+0 улетку UTC+1 |
||
Код ISO 3166-2 | GB-WSM | ||
Тэлефонны код | 020 | ||
Паштовыя індэксы | NW, SW, WC і W | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Займае плошчу 21 км², знаходзіцца на захад ад гістарычнага цэнтра Лондана і на поўнач ад ракі Тэмзы, мяжуе на поўначы з раёнам Камдэн, на ўсходзе з Лонданскім Сіці і раёнам Ламбет, на поўдні з раёнам Уондсуэрт, на паўднёвым захадзе з раёнам Кенсінгтон і Чэлсі, на паўночным захадзе з раёнам Брэнт.
На тэрыторыі Вэстмінстэра знаходзіцца большая частка раёна Вест-Энд, а таксама рэзідэнцыя брытанскага ўрада, Вэстмінстэрскі палац і Уайтхол і Каралеўскі судны двор (Вярхоўны суд). У Вэстмінстэры размяшчаецца таксама большасць турыстычных славутасцей горада. Уэст-Энд — цэнтр начнога жыцця, тут знаходзіцца так званы Клублэнд, раён знакамітых англійскіх клубаў джэнтльменаў.
Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Вэстмінстэр мае статус «сіці». У 1965 годзе ён стаў часткай цырыманіяльнага графства Вялікі Лондан.
Менавіта ў Вэстмінстэры размешчаны знакамітыя вуліцы Мэл, Пікадылі, Уайтхол, Даўнінг-стрыт і Бейкер-стрыт.