Браслаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе Беларусі, на сутыку дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь з Літвой і Латвіяй. Праз раён праходзяць ветка чыгункі Друя — Варапаева, нафтаправод «Дружба». Найбольшае значэнне для знешніх сувязяў раёна маюць шашэйныя дарогі, якія звязваюць Браслаў з Даўгаўпілсам, Глыбокім, Полацкам, Паставамі, Друяй.
Браслаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Браслаў | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Іосіфавіч Баданін[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 49,56 %, руская 45,6 % Размаўляюць дома: беларуская 38,08 %, руская 57,35 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
29 175 чал.[1] (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,85 чал./км² (13-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 64,59 %, палякі — 18,66 %, рускія — 14,26 %, іншыя — 2,49 %[1] |
||||
Плошча |
2 270,07[2] (4-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
131 м[3] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Паштовыя індэксы | 211969 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у студзені 1940 года былі ўтвораны Браслаўскі і Відзаўскі раёны Вілейскай вобласці. У 1944—1954 гадах яны адносіліся да Полацкай, у 1954—1960 гадах — да Маладзечанскай абласцей. У 1960 годзе іх тэрыторыі былі аб’яднаны ў Браслаўскі раён у складзе Віцебскай вобласці. Тэрыторыя раёна падзелена на 9 сельскіх саветаў.