![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Prime_Minister_John_Major_%2528cropped%2529.jpg/640px-Prime_Minister_John_Major_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Джон Мэйджар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Мэйджар (англ.: John Major; нар. 29 сакавіка 1943) — 75-ы, 76-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1990-97. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Скончыў Інстытут банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. 3 1979 дэпутат палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. 3 1986 дзяржаўны міністр сацыяльнага забеспячэння, з 1987 генеральны сакратар міністэрства фінансаў, з ліпеня 1989 міністр замежных спраў, з кастрычніка 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным палітычны курс Маргарэт Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў (прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора.