Экватарыяльная сістэма каардынат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара.
Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).
Іншай каардынатай можа быць:
- гадзінны вугал t (у першай экватарыяльнай сістэме каардынат)
- прамое ўзыходжанне α (у другой экватарыяльнай сістэме каардынат)
Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў.