Евангельскія хрысціяне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Евангельскія хрысціяне (евангелічныя хрысціяне) — група роднасных пратэстанцкіх дэнамінацый, такіх як менаніты, баптысты, пяцідзясятнікі і евангельскія хрысціяне (праханаўцы). Часам у групу евангелікаў адносяць метадыстаў, прэсвітэрыян і «ўмераных» харызматаў.
Пратэстантызм![]() |
Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды
Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства
Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм
Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста |
Асноўныя характэрныя рысы евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў: акцэнт на асабістае духоўнае адраджэнне кожнага верніка, місіянерская актыўнасць і строгая этычная пазіцыя.
Прынцыповым адрозненнем евангельскіх хрысціян з'яўляецца іх стаўленне да Бібліі (і, у першую чаргу, Новага Запавету) як да адзінай абсалютна аўтарытэтнай крыніцы для веры і жыцця, яны лічаць, што Царкоўнае Паданне толькі аддаляе хрысціян ад завершанага Божага адкравення, дадзенага ў Свяшчэнным Пісанні.