Еўра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: €, банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).
Еўра англ.: Euro грэч. Ευρώ | |
---|---|
Код ISO 4217 | EUR |
Краіна | Еўрапейскі Саюз |
Афіцыйнае выкарыстанне | Еўрапейскі Саюз |
Неафіцыйнае выкарыстанне | Акратыры і Дэкелія Андора Чарнагорыя Рэспубліка Косава |
Складаецца з | 100 еўрацэнтаў |
Пазначэнне | € |
Манеты | 1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2 |
Банкноты | €5, €10, €20, €50, €100, €200, €500 |
Цэнтральны банк | Еўрапейскі цэнтральны банк |
Вэб-сайт | www.ecb.int |
Абменны курс | |
1 USD | = 0.68 EUR |
1 RUB | = 0.02 EUR |
1 GBR | = 1,41 EUR |
Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.
Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.
Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з’яўляецца абавязковай умовай уступлення.