Жыццё іншых
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жыццё іншых» (ням.: Das Leben der Anderen) — нямецкі драматычны фільм 2006 года[16], дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка.
Жыццё іншых | |
---|---|
ням.: Das Leben der Anderen | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…], трылер[d] і political thriller film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Wiedemann & Berg Television[d][11], Баварскае радыёвяшчанне[d][11], Arte[d][11] і Creado Film[d][11] |
Працягласць | 137 хв. |
Краіна | |
Мова | нямецкая |
Год | 15 сакавіка 2006[13] і 23 сакавіка 2006[14][15] |
IMDb | ID 0405094 |
Афіцыйны сайт |
Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.
Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне[17]. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag[en]».
Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі.
Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў[18].