Забаронены горад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Забаронены горад (кіт. спр. 紫禁城, піньінь Zǐjìnchéng, пал. Цзыцзіньчэн, літаральна: «Пурпурны забаронены горад»; у нашы дні звычайна называецца кіт. спр. 故宫, піньінь Gùgōng, пал. Гугун, літаральна: «Былы палац»[1]) — самы вялікі палацавы комплекс у свеце (961 x 753 метра, 720 тыс. м², 980 будынкаў)[2]. Знаходзіцца ў цэнтры Пекіна, на поўнач ад галоўнай плошчы Цяньаньмэнь і на ўсход ад азёрнага квартала (рэзідэнцыі сучасных кіраўнікоў краіны). Галоўны палацавы комплекс кітайскіх імператараў пачынаючы з дынастыі Мін і да канца дынастыі Цын, гэта значыць з 1420 па 1912 гады; на працягу ўсяго гэтага часу служыў як месцам жыхарства імператараў і членаў іх сем’яў, так і цырыманіяльным і палітычным цэнтрам кітайскага ўрада. Адсюль Паднябеснай (руск.) (бел. кіравалі 24 імператара дынастый Мін і Цын.
Славутасць | |
Забаронены горад | |
---|---|
39°54′57″ пн. ш. 116°23′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Kuai Xiang[d] |
Дата заснавання | 1420 |
Сайт | intl.dpm.org.cn/i… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў перыяд з 1406 па 1420 гады як палац кітайскіх імператараў мін, палацавы комплекс з тых часоў зведаў мноства змен[2]. Будучы ўзорам традыцыйнай кітайскай палацавай архітэктуры (руск.) (бел.[3], комплекс паўплываў на культурнае і архітэктурнае развіццё як Усходняй Азіі, так і іншых рэгіёнаў. З 1925 года Забаронены горад знаходзіцца ў падпарадкаванні Палацавага музея, чыя шырокая калекцыя твораў мастацтва і артэфактаў была сфарміравана на базе імператарскіх калекцый дынастый Мін і Цын. Частка былой музейнай калекцыі зараз размешчана ў Музеі імператарскага палаца (руск.) (бел. ў Тайбэі; абодва музеі бяруць свой пачатак ад адной і той жа ўстановы, аднак пасля Грамадзянскай вайны ў Кітаі падзяліліся.
У 1987 годзе Забаронены горад першым з кітайскіх аб’ектаў быў занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва[3]. Уключаны ЮНЕСКА ў лік найбуйнейшых у свеце збораў захаваных старажытных драўляных будынкаў.