Знак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Знак: матэрыяльны і пачуццёва ўспрыйманы прадмет, з'ява, дзеянне[1], што выступае як прадстаўнік іншага прадмета, якасці або адносіны.[2] Знакі, іх сістэмы і правілы іх выкарыстання вывучае семіётыка (семіялогія).
Адрозніваюцца моўныя і нямоўныя знакі. Усе ўжываныя знакі маюць на мэце перадачу пэўнай інфармацыі, але разуменне знаку немагчымае без папярэдняга высвятлення яго значэння. Усе сістэмы сродкаў, ужываныя чалавекам для абмену інфармацыяй — знакавыя.[3] Ва ўсіх навуковых канцэпцыях адрозніваюць сам знак і яго спосаб выражэння (азначальнае ці рэпрэзентамен, у залежнасці ад традыцыі, гл.далей будова знака), і падкрэсліваецца, што знак — нешта большае за спосаб выражэння.
У адносінах паміж спосабам выражэння знака і азначанай ім існасцю выдзяляюць[4] 3 віды адносін, якімі з'яўляюцца, у парадку памяншэння адвольнасці, сімвалічная (знак-сімвал), дзе знак адносна азначанага з'яўляецца адвольным або чыста дамоўным, іканічная (знак-копія), дзе знак падобны на азначанае, і індэксная (знак-прыкмета), дзе знак наўпрост нейкім чынам звязаны з азначаным.