Казахская нацыянальная кансерваторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы (каз.: Құрманғазы атындағы Қазақ ұлттық консерваториясы) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова Казахстана, рыхтуе кампазітараў, музыказнаўцаў, дырыжораў хору і народных аркестраў, піяністаў, вакалістаў, арт-мэнэджараў, выканаўцаў на ўсіх інструментах сімфанічнага аркестра і народных інструментах.[1]
Казахская нацыянальная кансерваторыя | |
---|---|
Заснаваны | 1944 |
Сайт | conservatoire.kz/english… |
З’яўляецца асацыяваным членам Асацыяцыі еўрапейскіх кансерваторый і вышэйшых музычных школ (з 1998 года), ініцыятарам стварэння і ўдзельнікам Асацыяцыі азіяцкіх кансерваторый (з 2000 года), удзельнікам Сусветнай Асацыяцыі сіметролагаў, удзельнікам Міжнароднай асацыяцыі «Музыка цюркскіх народаў», удзельнікам Міжнароднай Рады па традыцыйнай музыцы (ICTM), Еўрапейскага семінара па этнамузыкалогіі (ESEM), Еўрапейскай рады па псіхалогіі і ўспрыманні музыкі (ESCOM).[2]