Кантоны Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны падзелена на 10 кантонаў (басн.: kantoni).
Харвацкае насельніцтва федэрацыі таксама ўжывае слова жупаніі (харв.: županije), аднак у тэксце канстытуцыі Федэрацыі Босніі і Герцагавіны на харвацкай мове выкарыстоўваецца толькі слова «kantoni».[1]
Кантон 10 на мясцовым узроўні завецца Герцагбасанскім (харв.: Hercegbosanska županija)[2][3], аднак Канстытуцыйны суд Федэрацыі Босніі і Герцагавіны прызнаў, што гэта назва супярэчыць канстытуцыі, паколькі яна ўтрымлівае адсылкі да Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босны, якая існавала падчас Баснійскай вайны.[4]