Кантынент
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кантыненты (ад лац.: Continens, р.скл. continentis) або мацерыкі — найбуйнейшыя масівы сушы Зямлі, большая частка якіх не пакрыта акіянам, а ўскраіны знаходзяцца ніжэй узроўню акіяна[1].
У геалагічным сэнсе кантынент адпавядае буйнаму блоку кары кантынентальнага тыпу і змяшчае, апроч сушы, таксама тэрыторыю прылеглай мацерыковай ускраіны, шэльфа, і змешчаных на ім астравоў[1]. Абрысы кантынентаў змяняюцца ў геалагічным часе. Мацерыкі, што існавалі на Зямлі ў ранейшыя эпохі, завуцца палеакантынентамі.
Як раўназначны або блізкі да паняцця «кантынент» таксама ўжываецца тэрмін «мацярык»[2].