Каралеўская Прусія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўская Прусія (ням.: Königliches Preußen; лац.: Prussia Regalis; польск.: Prusy Królewskie) — правінцыя Польскага каралеўства з 1466 года а і пазней - Рэчы Паспалітай з 1569 года і па 1772 год. Каралеўская Прусія ўключала Памеранію, Кульмскую зямлю (Кульмландыю, Kulmerland), Памезанія - Мальборкскае ваяводства (Марыенбург), Гданьск (Данцыг), Торунь (Торн) і Эльблёнг (Эльбінг).
Правінцыя Каралеўства Польскага (Рэчы Паспалітай з 1569) | |||||
Каралеўская Прусія | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Prusy Królewskie ням.: Königliches Preußen | |||||
|
|||||
|
|||||
1466 — 1772
|
|||||
Сталіца | |||||
Залежнасць ад | Каралеўства Польскае (потым Рэч Паспалітая) | ||||
Гісторыя | |||||
• 19 кастрычніка 1466 | Заснаванне | ||||
• 1 ліпеня 1569 | Страта аўтаноміі | ||||
• 5 жніўня 1772 | Уваход у састаў Польшчы | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскую Прусію неабходна адрозніваць ад Герцагства Прусія: каралеўская Прусія была часткай Польшчы, а герцагства Прусія знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Польшчы як польскі лен, а з 1657 года стала незалежным (але знаходзілася ў асабістай уніі з герцагствам Брандэрбург з 1618 года. У старых рукапісах (да XVI-XVII стагоддзяў) і на латыні тэрмін Prut(h)enia абазначаў каралеўскую Прусію, герцагства Прусія, а таксама іх агульнага папярэдніка - Дзяржаву Тэўтонскага ордэна. У сучасным мове да месца ўжываць прыметнік Prut(h)enic.
Адміністрацыйна Каралеўская Прусія была часткай вялікапольскай правінцыі, у якую ўваходзілі акрамя Прусіі так сама Вялікая Польшча, Мазовія, ленчыцкае і серадзкае ваяводствы. Сталіцай правінцыі быў горад Познань.