Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі
каронная зямля ў складзе Аўстра-Венгерскай манархіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі з Вялікім княствам Кракаўскім, княствамі Асвенціма і Затора (лац.: Regnum Galiciae et Lodomeriae, ням.: Königreich Galizien und Lodomerien mit dem Großherzogtum Krakau und den Herzogtümern Auschwitz und Zator; польск.: Królestwo Galicji i Lodomerii wraz z Wielkim Księstwem Krakowskim i Księstwem Oświęcimia i Zatoru; укр.: Королівство Галичини та Володимирії з Великим князіством Краківським і князівствами Освенцима і Затору), скарочана Галіцыя — каронная зямля на ўсходзе Габсбургскай манархіі (пазней Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыі з 1867 года), са сталіцай у Львове, утвораная пасля падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе. Складалася з Чырвонай Русі, Падолля і Малой Польшчы. Была пераважна населена палякамі, украінцамі і яўрэямі. Яна была падзелена на Усходнюю Галіцыю са сталіцай у Львове (хаця Львоў таксама быў сталіцай усёй Галіцыі) і Заходнюю Галіцыю са сталіцай у Кракаве.
каронная зямля | |||||
Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Königreich Galizien und Lodomerien; польск.: Królestwo Galicji i Lodomerii; укр.: Королівство Галичини та Володимирії | |||||
|
|||||
|
|||||
1772 — 1918
|
|||||
Сталіца | Лемберг | ||||
Мова(ы) | нямецкая, польская, украінская, русінская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая, польская і украінская мова | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква, Украінская грэкакаталіцкая царква | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Габсбургі | ||||
кароль Галіцыі і Ладамерыі | |||||
• (1772—1790) | Марыя Тэрэзія (1772—1780) і Іосіф II (1780—1790) | ||||
• (1790—1792) | Леапольд II | ||||
• (1792—1835) | Франц II | ||||
• (1835—1848) | Фердынанд I (Аўстрыйскі) | ||||
• (1848—1916) | Франц Іосіф I | ||||
• (1916—1918) | Карл I Аўстрыйскі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |