Каталіцкія каралі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталіцкія каралі (ісп.: Los Reyes Catolicos) — устоянае найменне двух іспанскіх манархаў, мужа і жонкі: каралевы Ізабелы I Кастыльскай[1] (1451—1504) і караля Фердынанда II Арагонскага (1452—1516), вяселле якіх у 1469 годзе заклала падмурак да аб'яднання каралеўстваў Арагона і Кастыліі і Леона, якое ў сваю чаргу прывяло да стварэння сучаснай Іспаніі. Яны абодва паходзілі з дынастыі Трастамара і былі траюраднымі братам і сястрой, абодва паходзілі ад Хуана I Кастыльскага; у сувязі з гэтым яны атрымлівалі дазвол на шлюб у Папы Сікста IV. Тытул каталіцкіх каралёў яны атрымалі ў 1496 годзе ад Рымскага Папы Аляксандра VI, выхадца з Іспаніі.
Дагістарычная Іберыя | |||
Рымская Іспанія | |||
Сярэднявечная Іспанія | |||
Вестготы | |||
Каралеўства Галісія | |||
Візантыйская Іспанія | |||
аль-Андалус | |||
Рэканкіста | |||
Іспанская імперыя | |||
Каталіцкія каралі | |||
Габсбургская Іспанія | |||
Іспанія эпохі Асветніцтва | |||
Іспанія новага і найноўшага часу | |||
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі | |||
Першая Іспанская Рэспубліка | |||
Іспанская рэстаўрацыя | |||
Другая Іспанская Рэспубліка | |||
Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Франкісцкая Іспанія | |||
Сучасная Іспанія | |||
Гл. таксама | |||
Мастацтва Іспаніі | |||
Партал «Іспанія»
|
Вяселле адбылося 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе; Ізабеле было васямнаццаць гадоў, Фердынанду было на год менш. Дзякуючы іх шлюбу ў адной сям'і аб'ядналіся дзве кароны — Арагонская і Кастыльская.