Конегадоўля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конегадо́ўля — галіна жывёлагадоўлі, трыманне і вырошчванне коней. Арганічна ўключае ў сябе такія напрамкі дзейнасці, як вытворчасць і выкарыстанне коней.
Конегадоўля таксама з’яўляецца навуковай дысцыплінай, якая мае комплексны характар, што тлумачыцца спецыфікай каня як свойскай жывёлы. Яна засяроджана на вывучэнні каня як біялагічнай істоты, развіцці заатэхніі, навучанні жывёл для іх далейшай эксплуатацыі, эканоміцы і кіраванні гаспадаркай.