Красавік
чацвёрты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Красавік — чацвёрты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.
Назва месяца па-лацінску Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.
У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «красовикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1908 — апрыль, у 1909 — апрэль, у 1910—1912 — красавік (апрыль); з 1913 — красавік.[4]