Кім Чэн Ір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кім Чэн Ір (кар.: 김정일, 16 лютага 1941 (паводле савецкіх дадзеных), 16 лютага 1942 (афіцыйная біяграфія), Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР (паводле савецкіх дадзеных), Пэктусан, Карэя, Японія (афіцыйная біяграфія) — 17 снежня 2011) — кіраўнік Паўночнай Карэі, генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі. Сын прэзідэнта Паўночнай Карэі Кім Ір Сена.
Кім Чэн Ір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
김정일 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кім Ір Сен як Вялікі Правадыр | ||||||
Пераемнік | Кім Чэн Ын як Вышэйшы Кіраўнік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кім Ір Сен | ||||||
Пераемнік | Кім Чэн Ын як першы старшыня | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кім Ір Сен | ||||||
Пераемнік | Кім Чэн Ын як першы сакратар ППК | ||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1941(1941-02-16)[1][2] |
||||||
Смерць |
17 снежня 2011(2011-12-17)[5][2] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кімы[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Юрий Ирсенович Ким[3] | ||||||
Бацька | Кім Ір Сен | ||||||
Маці | Кім Чэн Сук[d] | ||||||
Жонка | Кім Ён Сук[d], Кім Ок[d], Ко Ён Хі[d] і Сон Хе Рым[d] | ||||||
Дзеці | Кім Чон Нам, Кім Сул Сон[d], Кім Чон Чхоль[d], Кім Чэн Ын, Кім Ё Чжон і Kim Chun-song[d][6] | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | Працоўная партыя Карэі (1961 – 2011) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | генералісімус | ||||||
Род войскаў | Карэйская народная армія | ||||||
Званне | Маршал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лагеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1942. Савецкія і кітайскія крыніцы сцвярджаюць, что ён нарадзіўся ў сяле Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР у 1941 і быў названы Юрый Ірсенавіч Кім.
У 1961 уступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — член Паліткамітэта, з 1980 — член Прэзідыума, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал Паўночнай Карэі, з 1993 — старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі.
Пасля смерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзідэнта Кім Ір Сена, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».