Кіпр на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіпр на конкурсе песні Еўрабачанне дэбютаваў у 1981 годзе. Першым удзельнікам Кіпра стаў гурт Island, які заняў 6-е месца. Краіна ніколі не перамагала, лепшым вынікам стала 2-е месца ў 2018 годзе. Тады краіну прадстаўляла Элені Фурэйра з песняй «Fuego».
Кіпр | |
---|---|
Вяшчальнік | CyBC |
Адбор | Нацыянальны
1982
1984 1990–2000 2004–2006 2008–2012 2015 Унутраны
1981–1983
1985–1987 1989 2002–2003 2007 2013 2016–2020 |
Удзелы | |
Удзелы | 36 (30 у фінале) |
Першы выступ | 1981 |
Лепшы вынік | 2, 2018 |
Горшы вынік | 18 (паўфінал), 2011 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2008. Праверана 12 кастрычніка 2020. |
За ўвесь час Кіпр два разы адмаўляўся ад удзелу ў конкурсе, у 1988 і 2014 гадах, а таксама быў дыскваліфікаваны ў 2001, з-за дрэнных вынікаў у папярэднім годзе. Пры гэтым краіна толькі чатыры разы патрапіла ў топ-5 (1982, 1997, 2004, 2018).
З моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, Кіпр 6 разоў не змог прайсці ў фінал, у тым ліку 4 разы запар (2006-2009).
За ўсю гісторыю ўдзелу Кіпр атрымаў у фінале 2000 балаў, а ў паўфінале (без уліку кваліфікацыйага этапа 1996 года) – 1350 балаў.