![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Kisezers_zoo.jpg/640px-Kisezers_zoo.jpg&w=640&q=50)
Кішэзэрс
возера ў Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кішэзэрс[1] (лат.: Ķīšezers) — возера ў паўночна-ўсходняй частцы Рыгі.
Кішэзэрс | |
---|---|
лат.: Ķīšezers | |
![]() Від на возера з боку Межапарка | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 0,1 м |
Даўжыня | 8,4 км |
Шырыня | 3,6 км |
Плошча | 17,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 42,8 км |
Найбольшая глыбіня | 4,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Басейн | |
Упадаюць | Югла, Ланга |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Самае вялікае з рыжскіх азёр, на заходнім беразе якога знаходзіцца Межапаркс (месца адпачынку і культурнага баўлення часу гараджан з размешчанымі на яго тэрыторыі Рыжскім заапаркам і гольф-клубам), на паўночным — Яўнцыемс, на паўднёва-усходнім — Азалкалны.
Плошча возера 17,4 км², даўжыня 8,4 км, шырыня да 3,6 км, глыбіня да 4,2 м, сярэдняя 3 м. Па плошчы возера з’яўляецца самым вялікім у Рызе. У возера ўпадаюць рэкі: Югла, Ланга. Праз пратоку Мілгравіс Кішэзэрс злучаецца з басейнам Даўгавы. Па пратоку ў возера трапляе салёная вада. Дно пясчанае, зверху ў цэнтры пласт глею, у заліве Яўнцыемс — цэлюлоза, трапляецца з адходамі папяровай фабрыкі, а ў раёне ЦЭЦ-1 — пласт попелу.
Бераг абведзены залівамі, шмат расліннасці, на ўсходзе ахоўны прыродны аб’ект — Ліепусальскі дуб. Тры вострава, з якіх самы буйны — Сніеру.