Латгальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Латгальская мова (саманазва: latgalīšu volūda) — тэрмін, якім пазначаюць мову латгальцаў, насельнікаў рэгіёна Латгалія, які размяшчаецца на ўсходзе Латвіі. Частка мовазнаўцаў лічыць латгальскую мову асобнай[1][2], трэцяй жывой балцкай мовай; аднак у цэлым пытанне самастойнага статусу мовы з'яўляецца спрэчным[3]. Літаратурная норма латгальскай мовы прызнаецца і ахоўваецца латвійскім заканадаўствам як разнавіднасць латышскай мовы[4].
Хуткія факты Латгальская мова, Саманазва ...
Латгальская мова | |
---|---|
Саманазва | latgaļu volūda |
Краіны | Латвія |
Рэгіёны | Латгалія, Сэлія, Відзэмэ, Сібір, Башкартастан |
Агульная колькасць носьбітаў | 250 000 |
Статус | уразлівая[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | ltg |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 376 |
Ethnologue | ltg |
IETF | ltg |
Glottolog | east2282 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць