Максім Багдановіч
беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускай літаратуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (27 лістапада (9 снежня) 1891, Мінск — 12 (25) мая 1917; псеўданімы: Максім Кніжнік; Maksim Krynica; Эхо; Иван Февралев і вытворныя; інш.) — беларускі паэт , публіцыст , літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы[5]. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры[6]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[7]. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі[8]. Спадчына Максіма Багдановіча ўзбагаціла фонд беларускай культуры[9][10].
Хуткія факты Максім Адамавіч Багдановіч, Асабістыя звесткі ...
Максім Адамавіч Багдановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | «Максім Кніжнік», «Maksim Krynica», «Эхо» і інш.[1] |
Дата нараджэння | 27 лістапада (9 снежня) 1891[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (25) мая 1917[2] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Адам Ягоравіч Багдановіч |
Маці | Марыя Апанасаўна Багдановіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, перакладчык, паэт, літаратурны крытык, гісторык, пісьменнік, публіцыст |
Гады творчасці | 1907—1917 |
Кірунак | элементы імпрэсіянізму[4] і сімвалізму |
Жанр | верш, паэма |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Музы́ка» (Наша ніва, № 24/1907) |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Закрыць