Максімін Фракіец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Максімін Фракіец — Гай Юлій Вер Максімін (173 — 238): рымскі военачальнік і імператар (235—238).
Хуткія факты Максімін Фракіец, рымскі імператар ...
Максімін Фракіец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Iulius Verus Maximinus Thrax | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Север | ||||||
Пераемнік | Пупіен | ||||||
Нараджэнне |
173 |
||||||
Смерць |
10 мая 238 |
||||||
Маці | Ababa[d] | ||||||
Жонка | Caecilia Paulina[d] | ||||||
Дзеці | Gaius Julius Verus Maximus[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Быў паспяховым военачальнікам, ваяваў з германцамі, сарматамі, дакамі. Падчас смуты пасля забойства Севера Аляксандра заняў імператарскі сталец. Жорстка пераследаваў хрысціян і спусташаў дзяржаўны скарб дзеля выплат утрымання войска. Ані разу не быў у Рыме, і, неўзабаве, быў забіты сваімі салдатамі. Яго праціўнікі Гардыян I і Гардыян II валадарылі ў Афрыцы, Пупіен і Бальбін —у Рыме.
Быў з фракійскіх пастухоў, сынам гота і аланкі, і надзвычай высокім і дужым чалавекам — «мог надзець жаночы бранзалет толькі сабе на палец»; выгляд, паводле звестак Герадыяна, меў «застрашлівы». Вядомая яго выява — мармуровая галава, што захоўваецца ў Капенгагене[1].