Мікалай Станіслававіч Кішка
(пам. 1644) кашталян троцкі, падскарбі вялікі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Кішка і Мікалай Кішка.
Мікалай Кішка (? — 31 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Хуткія факты Мікалай Кішка, Вялікі падскарбі літоўскі ...
Мікалай Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Трызна | ||||||
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
Нараджэнне | каля 1588[1] | ||||||
Смерць | 23 сакавіка 1644(1644-03-23) ці 31 сакавіка 1644(1644-03-31)[2] | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Станіслававіч Кішка[d] | ||||||
Маці | Альжбета з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Радзівілаў[d][3] і Алена з Леснявольскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | няма |
Закрыць
Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.
Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.