Найноўшы час
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найно́ўшы час (найноўшая гісторыя, сучасная гісторыя[1]) — перыяд у гісторыі чалавецтва з 1918 года[2] да нашых дзён.
У пачатку XIX стагоддзя тэрмін «найноўшы час» (ням.: Neuerer Zeit) выкарыстоўваўся Гегелем у працы «Філасофія гісторыі (англ.) (бел.» без указання часовых межаў: «У найноўшы час (ням.: In neueren Zeiten) амаль уся Індыя была заваяваная еўрапейцамі».[3] У савецкі час тэрмін «найноўшы час» азначаў перыяд з 1917 года (калі адбылася рэвалюцыя ў Расіі). Таксама некаторыя даследчыкі ўзялі ў якасці дат пачатку перыяду 1901 і 1918 гады.[1]