![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/Nan_river_in_Uttaradit.jpg/640px-Nan_river_in_Uttaradit.jpg&w=640&q=50)
Нан (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нан[1] (тайск. แม่น้ำน่าน) — рака ў Тайландзе, адзін з вытокаў ракі Менам-Чао-Прая. Нан бярэ пачатак у аднайменнай правінцыі каля мяжы з Лаосам, далей цячэ ў паўднёвым і паўднёва-паўднёва-заходнім кірунку па правінцыях Утарадыт, Пхітсанулак і Пхічыт. У правінцыі Накхонсаван Нан зліваецца з ракой Пінг, утвараючы раку Менам-Чао-Прая.
Нан | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 57 947 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 19°23′08″ пн. ш. 101°06′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Менам-Чао-Прая |
• Каардынаты | 15°42′02″ пн. ш. 100°08′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Менам-Чао-Прая → Сіямскі заліў |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі — 390 км, плошча басейна — 57 947 км². Галоўны прыток — рака Іом, астатнія прытокі малыя. У правінцыі Пхітсанулак на рацэ распаўсюджаны дамы-лодкі.
Клімат на ўсім працягу ракі трапічны з павышаным увільгатненнем. Улетку тэмпература часта перавышае +40 °C, у халодны перыяд можа ўначы зніжацца да +15 °C і ніжэй.
Якасць вады пасля развіцця гарадоў на рацэ пагаршаецца. Таксама назіраецца неспрыяльная бактэрыялагічная абстаноўка. У 1976—1985 гадах у правінцыі Пхітсанулак у якасці ірыгацыйнага праекта была пабудавана дамба.