From Wikipedia, the free encyclopedia
Новая Англія (англ.: New England) — рэгіён на паўночным усходзе ЗША, які ўключае ў сябе наступныя штаты:
Першыя англійскія пурытане, якія ўцяклі ад рэлігійных праследаванняў у Еўропе, пасяліліся ў Новай Англіі ў 1620 годзе, у калоніі Плімут[1]. У канцы XVIII стагоддзя калоніі Новай Англіі былі ў ліку першых паўночнаамерыканскіх калоній Брытанскай імперыі, якія прадэманстравалі незалежнасць ад Брытанскай кароны, аднак пазней яны выступалі супраць вайны 1812 года паміж Злучанымі Штатамі і Вялікабрытаніяй.
У XIX стагоддзі рэгіён сыграў бачную ролю ў руху за адмену рабства ў Злучаных Штатах, стаўшы галоўным рэгіёнам у амерыканскай літаратуры і філасофіі, тут стартавала сістэма бясплатнай дзяржаўнай адукацыі; Новая Англія стала першым рэгіёнам у Злучаных Штатах, ператвораным у рамках паўночнаамерыканскай прамысловай рэвалюцыі.
Горад Бостан лічыцца камерцыйным і культурным цэнтрам рэгіёна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.