Парытэт пакупніцкай здольнасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паняцце парытэт пакупной здольнасці (ППЗ; англ.: purchasing power parity, PPP) можа быць выкарыстана ў розных кантэкстах:
- Згодна з тэорыяй аб парытэце пакупной здольнасці на адну і тую ж суму грошай, пералічаную па бягучым курсе ў нацыянальныя валюты, у розных краінах свету магчыма набыць адну і тую ж колькасць тавараў і паслуг пры адсутнасці транспартных выдаткаў і абмежаванняў па перавозцы.
- Пад парытэтам пакупной здольнасці можа разумецца таксама фіктыўны абменны курс двух або некалькіх валют, разлічаны на аснове іх пакупной здольнасці безадносна да пэўных набораў тавараў і паслуг.