Патна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар. Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011)[2]. Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур’яў, Шунгаў (руск.) (бел. і Гупта[3], была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размяшчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур’ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.
Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з’яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з’яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з’яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.
Горад таксама з’яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.