Паўночны полюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны полюс, або Геаграфічны Паўночны полюс — кропка перасячэння восі кручэння Зямлі з яе паверхняй у Паўночным паўшар'і. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна[1]. Паўночны полюс не варта блытаць з Паўночным магнітным полюсам.
Паўночны полюс дыяметральна процілеглы Паўднёваму полюсу, размешчанаму на сушы. Любая іншая кропка паверхні Зямлі знаходзіцца заўсёды ў паўднёвым кірунку па адносінах да Паўночнага полюса[1]. Геаграфічныя каардынаты Паўночнага полюса 90°00'00" паўночнай шыраты. Даўгаты полюс не мае, так як з'яўляецца кропкай перасячэння ўсіх мерыдыянаў. Паўночны полюс таксама не адносіцца да якога-небудзь часавога пояса. Палярны дзень, як і палярная ноч, тут працягваецца прыблізна па паўгода.
Глыбіня акіяна на Паўночным полюсе складае 4261 метр (паводле вымярэнняў глыбакаводнага апарата «Мір» у 2007 годзе)[2] або 4087 метраў (паводле вымярэнняў амерыканскай падводнай лодкі «Наўтылус» у 1958 годзе)[3].
Бліжэйшым участкам сушы да Паўночнага канцавосся лічыцца альбо востраў Кафеклуббен, альбо востраў ATOW1996; а бліжэйшым населеным пунктам — паселішча Алерт на востраве Элсмір (тэрыторыя Нунавут, Канада) у 817 кіламетрах ад Паўночнага полюса.
Сярэдняя тэмпература на Паўночным полюсе зімой — каля -40 °C[1], летам пераважна каля 0 °C[1].