Пракруст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пракруст, Дамаст, Паліпемон — у старажытнагрэчаскай міфалогіі волат-разбойнік, які падсцерагаў падарожнікаў на дарозе паміж Афінамі і Мегарай. Пракруст зрабіў 2 ложкі; на вялікі ложак клаў малых ростам падарожнікаў і біў іх молатам, каб расцягнуць да памераў ложка, на малы — высокіх ростам і адпільваў ім тыя часткі цела, якія там не змяшчаліся. Пракруст быў забіты Тэсеем, калі той вызваляў Атыку ад пачвар і злачынцаў. У пераносным сэнсе «пракрустаў ложак» — штучная мерка, якая не адпавядае сутнасці з’явы; гвалтоўныя. недарэчныя абмежаванні.
Хуткія факты Пракруст, Міфалогія ...
Пракруст | |
---|---|
грэч. Προκρούστης | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Пасейдон[1] |
Жонка | Sylea[d][2] |
Дзеці | Sinis[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць