![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Flag_of_the_President_of_Zimbabwe.svg/langbe-640px-Flag_of_the_President_of_Zimbabwe.svg.png&w=640&q=50)
Прэзідэнт Зімбабвэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Зімбабвэ (шона: Mutungamiri weZimbabwe, англ.: President of Zimbabwe) — кіраўнік дзяржавы ў Рэспубліцы Зімбабвэ.
Прэзідэнт Зімбабвэ | |
---|---|
![]() | |
![]() Пасаду займае Эмерсан Мнангагва з 24 лістапада 2017 | |
Узначальвае | |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў |
Пасада з’явілася | 18 красавіка 1980 |
Першы на пасадзе | Канаан Банана |
opc.gov.zw theopc.gov.zw |
Першым прэзідэнтам пасля здабыцця незалежнасці стаў у красавіку 1980 года Канаан Банана, абраны парламентам краіны. У 1987 годзе прэм’ер-міністр Роберт Мугабэ дамогся ўнясення зменаў у канстытуцыю, па якіх раней намінальная пасада прэзідэнта стала валодаць поўнай выканаўчай уладай, а пасада прэм’ер-міністра была скасавана, пры гэтым сам Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. З 31 снежня 1987 года па 11 лютага 2009 года прэзідэнт быў таксама кіраўніком урада. Пасля палітычных перамоваў у 2008 і 2009 гадах пасада прэм’ер-міністра была адноўлена і існавала да ўнясення ў 2013 годзе змянаў у Канстытуцыю краіны. У лістападзе 2017 года нязменны лідар краіны Мугабэ быў адхілены ад пасады ваеннымі. Новым прэзідэнтам стаў Эмерсан Мнангагва, для гэтага адноўлены парламентам на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта.
Прэзідэнт Зімбабвэ абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.