Зімбабвэ
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімба́бвэ (англ.: Zimbabwe, ньянджа: Zimbabwe, шона: Zimbabwe, сесота: Zimbabwe, тсвана: Zimbabwe, венда: Zimbagwe) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Непасрэднага выхаду да акіяну не мае.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Unity, Freedom, Work» «Адзінства, свабода, праца» | |||||
Гімн: «Kalibusiswe Ilizwe le Zimbabwe» | |||||
Заснавана | 1 кастрычніка 1923 (як Паўднёвая Радэзія) | ||||
Дата незалежнасці | 11 лістапада 1965 (як Радэзія) (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Ньянджа, чыбарвэ, англійская, каланга, кайсанская, намб'я, ндау, ндэбеле, шангані, шона, мова жэстаў, сесота, тонга, тсвана, венда, коса | ||||
Сталіца | Харарэ | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Харарэ, Булавая | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Першы віцэ-прэзідэнт Другі віцэ-прэзідэнт | Эмерсан Мнангагва пазіцыя вакантная Пелекезела Мпока | ||||
Плошча • Усяго | 60-я ў свеце 390.757 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2012) • Шчыльнасць | 12.973.808 чал. (73-я) 13.061.239 чал. 26 чал./км² (170-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$27,134 млрд $2.046 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$13,672 млрд $1.031 | ||||
ІРЧП (2013) | 0,492 (нізкі) (156-ы) | ||||
Этнахаронім | Зімбабвійцы | ||||
Валюта | Долар ЗША ($, USD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .zw | ||||
Код ISO (Alpha-2) | ZW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ZWE | ||||
Код МАК | ZIM | ||||
Тэлефонны код | +263 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Закрыць
У мінулым брытанская калонія Паўднёвая Радэзія, фактычна незалежная ў 1965—1979 гадах пад назвамі Радэзія і Зімбабвэ-Радэзія. Сталіца — горад Харарэ (был. Солсберы). Назва краіны паказвае на яе пераемнасць у адносінах да першай дзяржавы на гэтай тэрыторыі — імперыі Манаматапа, сталіцай якога быў Вялікі Зімбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гакамерэ, продкі пераважных цяпер шона.