Прэм’ер-міністр Балгарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-міністр Балгарыі (балг.: Министър-председател на България) — кіраўнік урада Балгарыі.
Прэм’ер-міністр абіраецца і вызваляецца ад пасады Народным сходам. Сход таксама ўносіць змены ў склад урада па прапанове прэм’ер-міністра[1].
Прэм’ер-міністр накіроўвае і каардынуе агульную палітыку ўрада і нясе за гэта адказнасць. Ён прызначае і вызваляе ад пасады намеснікаў міністраў[2].