Рэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэя (ст.-греч. Ῥέα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, тытаніда, жонка і сястра тытана Кронаса.
Хуткія факты Рэя, Міфалогія ...
Рэя | |
---|---|
стар.-грэч.: Ῥέα | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | жанчына |
Бацька | Уран[1] |
Маці | Гея[1] |
Браты і сёстры | Кронас[2], Япет[2], Гіперыён[2], Феміда[2], Тэя[2], Акіян[2] і Тэфіда[d] |
Муж | Кронас[2][3] |
Дзеці | Зеўс[2][4], Гера[2][5], Дэметра[2], Пасейдон[2][6], Аід[2], Гестыя[2], Эніялій[d] і Цэрэра |
У іншых культурах | Кібела і Опс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Лічылася дачкой Урана і Геі. Паводле міфа, Рэя нарадзіла Кронасу дачок і сыноў Гестыю, Дэметру, Геру, Аіда, Пасейдона і Зеўса. Кронас, які страціць уладу над светам, паядаў сваіх дзяцей. Рэя шляхам падману выратавала і схавала ад яго Зеўса і Пасейдона. У перыяд позняй антычнасці Рэю атаясамлівалі з фрыгійскай Вялікай маці багоў і называлі Кібелай.