Слонімская губерня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сло́німская губе́рня[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.
Слонімская губерня | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 8 (19) верасня 1796 |
Дата скасавання | 12 (23) снежня 1796 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне губерні было абвешчана 25 снежня 1795 года[1] на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, указам расійскай імператрыцы Кацярыны II з частак Берасцейскага, Віленскага, Гарадзенскага і Навагрудскага ваяводстваў былога Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у горадзе Слоніме, але рашэнне не было рэалізавана.
У другі раз утворана 8 жніўня 1796 года. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8 верасня 1796 года як намесніцтва[1]. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.
Насельніцтва ў 1796 годзе складала больш за 300 тыс. чалавек[2]. У 1797 годзе ў складзе Слонімскай губерні 8 гарадоў, 39 мястэчак, 5851 вёска[3]. Насельніцтва складала 608 тыс. чалавек[3].
У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.