Спіс краін паводле ІРЧП
старонка-спіс у праекце Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Cпіс краін паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, уключаны ў Справаздачу аб развіцці чалавечага патэнцыялу 2011 з Праграмы развіцця ААН, складзены на аснове ацэнкавых даных 2011 года і апублікаваны 2 лістапада 2011 г. Спіс ахоплівае 185 краін-членаў ААН з 193, а таксама Ганконг (Кітай) і Палесцінскія тэрыторыі. 8 краін — членаў ААН не ўключаны з-за недахопу даных. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) з'яўляецца комплексным параўнальным паказчыкам чаканай працягласці жыцця, пісьменнасці, адукацыі і ўзроўня жыцця для краін ва ўсім свеце. Гэты індэкс выкарыстоўваецца для выяўлення адрозненняў паміж развітымі, краін у стадыі развіцця і недастаткова развітымі краінамі, а таксама для ацэнкі ўздзеяння эканамічнай палітыкі на якасць жыцця. Індэкс быў распрацаваны ў 1990 годзе пакістанскім эканамістам Махбубам уль-Хакам і індыйскім эканамістам Амарт'яй Сенам[1]. У 2010 годзе тэхналогія разліку індэксу была трохі зменена.
Краіны падзяляюцца на чатыры вялікія катэгорыі зыходзячы з іх ІРЧП: вельмі высокі, высокі, сярэдні і нізкі узровень развіцця чалавечага патэнцыялу.