Старшыня Еўрапейскай камісіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.
Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.
Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]
Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019[3].