Стэпавыя сподкі
паніжэнні рэльефу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэ́павыя спо́дкі[1], западзіны[1] — часцей за ўсё акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах Еўрапейскай часткі Расіі і Украіны.
Памеры ў папярочніку дасягаюць некалькіх сотняў метраў, глыбіня — да некалькіх метраў. Трапляюцца па адным і групамі на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрас. Адрозніваюць паводле паходжання дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя стэпавыя сподкі.
Раслінасць стэпавых сподкаў лугавая ці балотная. Па краях сустракаюцца травяністыя бярозавыя згуртаванні[1]. На дне сподкаў часам утвараюцца азёры і балоты. У раёнах з сухім кліматам бяссцёкавыя стэпавыя сподкі часта даюць пачатак утварэнню салёных азёр[2]