Сярэдні Захад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдні Захад ЗША (англ.: Midwestern United States, у ЗША прыняты тэрмін проста Сярэдні Захад, англ.: Midwest) — адзін з чатырох геаграфічных рэгіёнаў, на якія падраздзяляюцца ЗША ў адпаведнасці з Бюро перапісу ЗША.
Рэгіён складаецца з дванаццаці штатаў у цэнтральнай і паўночна-усходняй частцы ЗША: Ілінойс, Індыяна, Аёва, Канзас, Мічыган, Мінесота, Місуры, Небраска, Паўночная Дакота, Агая, Паўднёвая Дакота і Вісконсін[1].
Па стане на 1.7.2007, Бюро перапісу ацэньвае насельніцтва Сярэдняга Захаду ў 66 млн 388,8 тыс. чал., 22 % насельніцтвы краіны. Плошча Сярэдняга Захаду 2 млн 128 тыс. кв. км, 21,6 % плошчы ўсёй краіны.
На тэрыторыі Сярэдняга Захаду размешчаны Геаграфічны цэнтр ЗША і сярэдні пункт пражывання насельніцтва ЗША. Бюро перапісу ЗША падраздзяляе гэты рэгіён на Паўночна-Усходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША (фактычна гэта раён Вялікіх азёр) і Паўночна-Заходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША.