Танцавальная музыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танцава́льная му́зыка[1] — музыка, адмыслова напісаная для акампанементу танцам. Яна можа ўяўляць сабой або асобную музычную працу, або з’яўляецца часткай музычнай аранжоўкі. Паводле выканання танцавальная музыка падраздзяляецца на жывую танцавальную музыку і на запісаную танцавальную музыку. Танцавальнай музыкай таксама лічаць музычныя творы, якія захоўваюць прыкметы танцавальных жанраў, але прызначаны для слухання[1].
У 1970-я гадах з’явіўся жанр «Дыска», танцавальная поп-музыка, названая па імі дыскатэк, для якіх яна запісвалася і выконвалася. У 1980-х гадах стала развівацца электронная клубная музыка, якая пісалася адмыслова для масавых дыскатэк — рэйваў.