Тапалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапало́гія[1][2] (ад стар.-грэч.: τόπος — месца і λόγος — слова, вучэнне) — раздзел матэматыкі, які вывучае ў самым агульным выглядзе з’яву непарыўнасці, у прыватнасці ўласцівасці прасторы, якія застаюцца нязменнымі пры непарыўных дэфармацыях, напрыклад, звязнасць, арыентыруемасць. У адрозненне ад геаметрыі, у тапалогіі не разглядаюцца метрычныя ўласцівасці аб’ектаў (напрыклад, адлегласць паміж пунктамі). Напрыклад, з пункту гледжання тапалогіі, конаўка і абаранак (паўнаторый) не адрозніваюцца.
Хуткія факты Тапалогія, Прадмет вывучэння ...
Тапалогія | |
---|---|
Прадмет вывучэння | тапалагічная прастора |
Classification of Instructional Programs code | 27.0105 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вельмі важнымі для тапалогіі з’яўляюцца паняцці гомеамарфізму і гаматопіі.