Тэізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэі́зм (грэч. Τέος — Бог) — у шырокім значэнні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменні — рэлігійна-філасофскі светапогляд, які сцвярджае, што свет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасць у свеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыў Ральф Кедварт (1617–1688) у сваёй працы «Ісцінная інтэлектуальная сістэма ўніверсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэнні, як хрысціянства, іўдаізм і іслам.[3]