From Wikipedia, the free encyclopedia
Уэльс або Валія[1] (вал.: Cymru [ˈkəmrɨ]; лац.: Cambria; англ.: Wales [ˈweɪlz], ад стар.-англ.: Welisc, Wælisc «замежны») — краіна Злучанага Каралеўства. Размяшчаецца на паўднёвым захадзе вострава Вялікабрытаніі і мяжуе з Англіяй на ўсходзе.
| |||||
Дэвіз: «Cymru am byth» «Уэльс назаўжды» | |||||
Гімн: «Hen Wlad Fy Nhadau» | |||||
Заснавана | 1057 | ||||
Афіцыйныя мовы | валійская, англійская | ||||
Сталіца | Кардыф | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кардыф, Суонсі, Ньюпарт | ||||
Форма кіравання | Дэвалюваны ўрад у парламентарнай манархіі | ||||
Каралева Прэм'ер-міністр Першы міністр Дзяржаўны сакратар | Карл III Рышы Сунак Каруін Джонс Алан Кэрнс | ||||
Плошча • Усяго | 20.779 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 3.063.456 чал. 148 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2006) • На душу насельніцтва |
$85,4 млрд $30.546 | ||||
Этнахаронім | Валійцы | ||||
Валюта | Фунт стэрлінгаў (£, GBP) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .uk, .eu | ||||
Тэлефонны код | +44 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
На захадзе Вялікабрытаніі далёка ў мора выступае паўвостраў Уэльс, амаль цалкам заняты Кембрыйскімі гарамі. З паўночнага захаду да яго прымыкае востраў Англсі. Паўвостраў мае форму падковы, увагнутую частку якой займае буйны заліў Кардыган.
Уэльс абмываецца Ірландскім морам, пралівам Св. Георга, залівамі Кардыган і Брыстольскім. Берагі пераважна скалістыя, моцна парэзаныя. Грабен Брыстальскага заліва аддзяляе Уэльс ад паўвострава Корнуал. Ад астатніх частак Вялікабрытаніі тэрыторыя адмежавана шырокай далінай ракі Северн.
У Ірландскім моры знаходзіцца востраў Англсі (714 км²), аддзелены ад Уэльса вузкім пралівам Менай. Востраў мае крутыя берагі і ўзгорыстую паверхню (да 250 м).
Большую частку Уэльса займаюць Кембрыйскія горы, што працягнуліся з поўначы на поўдзень. Яна складзеныя пераважна сланцамі, вапнякамі, пескавікамі. Шырокімі і глыбокімі далінамі рэк масіў разбіты на шэраг пласкагор’яў, над якімі ўвышаюцца асобныя кражы. Пераважаюць вышыні ад 250 да 750 м, на крайнім паўночным захадзе ёсць вяршыні, вышынёю больш за 1000 м. Рэльеф гор у цэлым згладжаны, вяршыні круглявыя, схілы пакатыя. Толькі самыя высокія часткі, як вулканічны масіў Сноўдан (1085 м), маюць горны рэльеф, утвораны пад уздзеяннем старажытнага зледзянення. Нагрувашчванні скал чаргуюцца тут з зялёнымі далінамі і невялікімі прыгожымі азёрамі. Цэнтральная частка гор выраўнаваная, платападобная, а паўднёвая ўяўляе сабой серыю невысокіх хрыбтоў, што цягнуцца ў шыротным напрамку, самая высокая града гэтай часткі Уэльса — Брэкан-Біканз. На ўзбярэжжы кліфы перамяжоўваюцца з пляжамі і дзюнамі.
На фаміраванне паверхні Уэльса ўплывала дзейнасць ледавікоў, якія апрацавалі глыбавыя каледонскія масівы. Сустракаецца і карставы рэльеф.
Клімат Уэльса акіянічны, вельмі часта тут ідуць дажджы, зіма цёплая, а лета халаднаватае. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 5…6 °С, ліпеня 15…17 °C. Ападкаў на раўнінах выпадае 750—1500 мм, а ў гарах каля 2500 мм за год. Узімку ў гарах утвараецца снегавое покрыва, на Сноўдане яно трымаецца каля паўгода.
Рэкі Уэльса кароткія, паўнаводныя, з хуткім цячэннем. Самая працяглая рака — Северн (310 км) — пачынаецца ў Кембрыйскіх гарах, упадае ў Брыстальскі заліў, утвараючы эстуарый. Шматлікія рэкі Паўднёвага Уэльса бяруць пачатак на градзе Брэкан-Біканз. На Уэльсе шмат ледавікова-тэктанічных азёр.
У шырокіх рачных далінах, а таксама ў перадгор’ях захаваліся ўчасткі лясоў з дуба, бука, ясеня і бярозы на бурых лясных глебах. Шыракалістыя лясы падымаюцца ў гарах да вышыні 400—600 м. Вышэй распаўсюджваюцца верасовыя пусткі. Яны размешчаны на грубых, моцна ападзоленых пясчаных і шчэбністых глебах. Залішняе ўвільгатненне прыводзіць — не толькі на раўнінах, але і ў гарах — да шырокага распаўсюджання сфагнавых балот, тарфянікаў, травяных лугоў (апошнія займаюць каля 1/3 плошчы Уэльса). Верасоўнікі і лугі пакрываюць востраў Англсі.
Найбльш заселена паўднёвае ўзбярэжжа Уэльса, дзе размясцілася сталіца — Кардыф. Нацыянальныя паркі: Сноўданія, Брэкан-Біканз.
Сярод адукацыйных адметнасцяў Уэльса — першы каледж міжнароднай супольнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.