Халакост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халакост (англ.: holocaust, з стар.-грэч.: ὁλοκαύστος — «цэласпаленне») — пераследаванне і масавае знішчэнне яўрэяў, якія жылі ў Германіі, на тэрыторыі яе саюзнікаў і на акупаваных імі тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны[1]; сістэматычнасць пераследавання і знішчэнне еўрапейскіх яўрэяў нацысцкай Германіяй і калабарантамі на працягу 1933—1945 гадоў[2]. Разам з генацыдам армян у Асманскай імперыі і генацыдам у Руандзе з’яўляецца адным з самых вядомых прыкладаў генацыду ў XX стагоддзі[3]. У шырокім сэнсе Халакост — пераследаванне і масавае знішчэнне нацыстамі прадстаўнікоў розных этнічных і сацыяльных груп (савецкіх ваеннапалонных, палякаў, яўрэяў, цыган, гомасексуальных мужчын, масонаў, безнадзейна хворых і інвалідаў і інш.) у перыяд існавання нацысцкай Германіі[4][5][6].