Хамідыйская разня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавыя забойствы армян у 1894—1896 гадах або Хамідыйская разня (арм.: Համիդյան կոտորածներ) — серыя забойстваў армян у Асманскай імперыі ў 1894—1896 гадах, якія паводле розных ацэнак панеслі жыцці ад 50 да 300 тысяч чалавек. Складаліся з трох асноўных эпізодаў: разні ў Сасуне, забойстваў армян па ўсёй тэрыторыі імперыі восенню і зімой 1895 года і разаніны ў Стамбуле і ў раёне Вана, нагодай для якой паслужылі пратэсты мясцовых армян. На цяперашні момант няма комплекснага даследавання гэтых злачынстваў. Найболей крывавай і найменш вывучанай з’яўляецца другая фаза. Не выклікае сумневу, што Порта была наепасрэдна замяшана ў забойствах, аднак ступень удзелу ўлад у арганізацыі забойстваў з’яўляецца прадметам бязлітасных спрэчак[1][2].
Хуткія факты Хамідыйская разня, Краіна ...
Хамідыйская разня | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пачатку | 1894 |
Дата заканчэння | 1896 |
Мэта | Ottoman Armenian population[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць